Удзельнікаў шэсця ўрачыста сустракалі на вуліцы Савецкай райцэнтра, у ваколіцах трэцяй гарадской школы, пасля чаго ў Садзе Малітвы на тэрыторыі навучальнай установы высаджваліся маладыя дрэўцы. Затым хрэсным ходам вандроўнікі накіраваліся да храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, дзе быў адслужаны малебен з перадачай Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан.
У раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава адбылася тэматычная канферэнцыя. Таксама ж у рамках мерапрыемства ладзіліся духоўна-асветніцкія сустрэчы з жыхарамі Мотальскага і Моладаўскага сельсаветаў.
У раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава адбылася тэматычная канферэнцыя. Таксама ж у рамках мерапрыемства ладзіліся духоўна-асветніцкія сустрэчы з жыхарамі Мотальскага і Моладаўскага сельсаветаў.