20 верасня з вучнямi 8, 9 класаў Варацэвіцкай СШ Iванаускага раёна быў арганIзаваны інтэрактыўны занятак "Бязвыхадных сітуацый не бывае", які праводзіўся сумесна з настаяцелем царквы Ўздвiжання Крыжа Гасподняга айцом Аляксандрам. З вучнямі абгрунтоўваліся разнастайныя жыццёвыя сітуацыі і спосабы іх вырашэння. На працягу ўсяго занятку вучні выказвалі свае думкі аб каштоўнасці чалавечага жыцця, сяброўства, узаемапавагі і ўзаемадапамогі, што спрыяла развіццю пазітыўнага мыслення, асабістай упэўненасці ў рашэнні жыццёвых цяжкасцей.