“Няма ўлады ў святара; няма правоў ў святара; ёсць толькі страшны і дзівосны, сапраўды чароўны прывілей - любіць да смерці і смерці крыжовай. Хтосьці з заходніх пісьменнікаў, у якога спыталі, што такое святар, адказаў: “Святар - гэта укрыжаваны чалавек ... Чалавек, які адрокся і адракаецца, і кожную гадзіну павінен нанова адрачыся ад сябе, ад якіх бы там ні было правоў; не толькі ад фальшывага права тварыць зло і быць грэшнікам, але нават ад законных правоў чалавечнасці, чалавечага жыцця. Ён - вобраз Хрыста, ён - ікона, ён - Хрыстовы клопат, ён - Хрыстова любоў; ён - Хрыстова цела, якое можа быць ўкрыжавана; ён - Хрыстова кроў, якая можа быць пралітая”, - менавіта так аб пастырскім служэнні разважае мітрапаліт Антоній Суражскі. І гэтыя словы можна з поўным правам аднесці да жыцця і служэння айца Іаанна Сабалеўскага.
Іаан Рыгоравіч Сабалеўскі нарадзіўся у сяле Харлапава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў 1891 годзе. Паходзіў будучы святар з сялянскай сям’і. Вядома, што ягоны родны брат, Мяфодзій Рыгоравіч, быў селянінам-аднасобнікам, меў чацвярых дзяцей. У 1935 годзе “за антысавецкую агітацыю” быў арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў заключэння у працоўным лагеры. Сам Іван у 1906 годзе скончыў чатыры класы Верхнядзвінскага гарадскога вучылішча. Да 1914 года займаўся земляробствам, дапамагаючы бацьку. З пачаткам Першай сусветнай вайны Іван быў прызваны ў армію, дзе служыў радавым у чыгуначным батальёне горада Лунінец. У следчай справе айцец Іаан адзначае, што ён быў пісарам пры штабе гэтага батальёна. Пасля падпісання Рыжскага міру Лунінец быў захоплены немцамі. З 1918-га года малады чалавек працуе ў канторы чыгуначнага дэпо. Можна меркаваць, што прыблізна ў 1920 годзе ён уступае ў шлюб з Вольгай Іванаўнай, 1897 года нараджэння. З гэтага ж года пачынаецца яго служэнне ў чыгуначнай царкве ў якасці псаломшчыка. Цікава, што духоўнай адукацыі Іван не меў. Але, зноў жа, ёсць усе падставы думаць, што хлапец быў не староннім чалавекам у царкве. Быць псаломшчыкам – значыць добра ведаць богаслужбовы Ўстаў, выдатна чытаць і спяваць на набажэнствах і трэбах. Пэўна, яму прыйшлося здаць і экзамен на магчымасць займаць гэтую пасаду. Леў Леанідавіч Коласаў, пазаштатны карэспандэнт “Лунінецкіх навін”, сведчыць пра голас айца Іаана: “Уладальнік цудоўнага і моцнага голаса. Калі ён спяваў – дрыжала шклоў вокнах храма”. Ён жа сабраў належачыя святару ноты, якія новыя ўладары хаты а. Іаана выкінулі ў хлеў, і перадаў іх у Беларускі дзяржаўны музей музыкальнага і тэатральнага мастацтва.
Але вернемся да далейшага жыццёвага лёсу Івана Сабалеўскага. З 1925 года пачынаецца дыяканскае служэнне а. Іаана. У гэтым сане ён служыць ужо ў Крыжаўззвіжанскай царкве Лунінца. З матушкай Вольгай яны нарадзілі траіх дзяцей. Сын Уладзімір нарадзіўся ў 1921 годзе, у 1922 – дачка Ніна, і ў 1924- яшчэ адна дачка Лідзія. Дыякан Іаан меў высокі аўтарытэт сярод прыхажан. Яго любілі не толькі за прыгожы голас і ўменне добра весці службу, але за дабрыню, спагадлівасць, шчырасць душы, адданасць Богу. Так, са следчай справы добра відаць, што ўсе сведкі ў адзін голас гаварылі, што з дзяцінства добра ведаюць гэтага чалавека і нічога дрэннага пра яго сказаць не могуць. Наадварот, ён стараўся дапамагчы чым толькі могтым людзям, што звярталіся да яго за дапамогай. Можна меркаваць даволі ўпэўнена, што а. Іаан не аднойчы пытаўся дапамагчы праваслаўным беларусам уладкавацца на працу. Зрабіць гэта было даволі складана. Польскія ўлады ва ўсіх сферах жыцця чынілі прыціск праваслаўным мясцовым. Па сведкам гісторыка, “толькі да сакавіка 1923 г. з 400 існуючых беларускіх школ засталося 37. Адначасова ў Заходняй Беларусі было адкрыта 3380 польскіх школ. У 1938-1939 заставалася толькі 5 агульнаадукацыйных беларускіх навучальных ўстаноў. 1300 праваслаўных цэркваў было ператворана ў каталіцкія, нярэдка з прымяненнем сілы.” Толькі высокі аўтырытэт а. Іаана дапамагаў вырашаць такія складаныя пытанні для людзей, якія шукалі ў яго падтрымкі.
Значыць, і польскія ўлады паважалі праваслаўнага дыякана, калі не адмаўлялі ў ягоных просьбах за сваіх прыхажан. Такая ахвярнасць, мужнасць і дабрыня і ў далейшым засталіся неад’емнай рысай служэння святара.
Наступіў 1939 год. Ці ведаў а. Іаан, што яго брат Мяфодзій быў на той час рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлагер? Адказаць на гэтае пытанне складана. Па меншай меры, у анкеце арыштаванага дыякана Іаана сказана, што бацька і маці на гэты час памерлі, а братоў і сясцёр у яго няма. Праўда, на 20-й старонцы а. Іаан упамінае сваю сястру Сабалеўскую Ганну Рыгораўну, якая пражывала да першай сусветнай вайны ў Енісескай губерніі. Але сувязь з ёй праз вайну і рэвалюцыю была згублена. Можа і наўмысна а. Іаан амаль нічога не гаворыць пра родных людзей, ведаючы, што рэпрэсіўная машына “саветаў” нікого не пашкадуе.
Чым жа быў непажаданы для савецкай улады просты дыякан Праваслаўнай Царквы? Абвінавачванне грунтавалася на спробе даказаць прыналежнасць а. Іаана да супрацоўніцтва з польскай тайнай паліцыяй. У пастанове на арышт гаворыцца: “Сабалеўскі Іван Рыгоравіч пры былой Польшчы з’яўляўся канфідэнтам паліцыі, меў сувязь з капітанам КАПа, які жыў у яго на кватэры і апошняму Сабалеўскі падбіраў асоб для тайнага супрацоўніцтва і запрашаў іх зайсці да сябе на кватэру”. Чытаючы следчую справу, здзіўляешся, што следства праводзілася цалкам фармальна. Ніводнае з абвінавачванняў не было даказана, паказанні сведкаў не прымаліся для разглядання. Адзінае, што рабілася ўпарта, была спроба заставіць падсуднага прызнаць сваю правіну. Але а. Іаан трымаўся на допытах вельмі мужна. Ён нікога не агаварыў, безпадстаўных абвінавачванняў не прызнаў. Ды і сведкі, дзяўчаты Мельнікава Людміла, Шнайдэр Ніна, Кучынская Лідзія, не паддаліся на спробы абвінаваціць лунінецкага дыякана. Яны ўсе ў адзін голас паказалі, што ніякай вербоўкі з боку а. Іаана не было. Яго сын Уладзімір, які ў польскі час працаваў у КАПе, прапанаваў дзяўчатам працу сакратаром і памочнікам для перакладу савецкіх перадач на радыё з рускай на польскую мову, а сам дыякан не меў да гэтага ніякага дачынення. Тым не менш сведчанні дзяўчат не толькі не былі ўлічаны, але і перакфаліфікаваны як выкрывальныя ў злачыннай дзейнасці святара. Абвінаваўчае заключэнне пайшло яшчэ далей у прыпісанні міфічнай віны а. Іаана: “Сабалеўскі Іван Рыгоравіч, будучы служыцелям рэлігійнага культа (дыяканам), адначасова меў цесную сувязь з былой Польскай палітычнай паліцыяй і працаўнікамі корпуса аховы пагранічнай (КАП), якія жылі ў яго хаце, падбіраў апошнім асоб для сакрэтнай працы ў былой Польскай разведцы. З’яўляўся агентам былой польскай тайнай палітычнай паліцыі, якой праз палкоўніка Мікалайка перадаваў сведкі пра рэвалюцыйна настроеных асоб, падпісваючы іх псеўданімам “Рысь”. Усё гэта галаслоўныя абвінавачванні святар мужна адвяргаў, яго сумленне было чыстым: “У прад’яўленным абвінавачванні ў тым, што я з’яўляўся агентам былой польскай палітычнай паліцыі ў г. Лунінец, якой праз палкоўніка Мікалайка выдаваў рэвалюцыйна настроеных асоб, чым садзейнічаў умацаванню былога польскага фашысцкага ладу, вінаватым сябе не прызнаю. Не прызнаю сябе вінаватым таксама ў тым, што вёў барацьбу з рэвалюцыйным рухам на тэрыторыіі былой Заходняй Беларусі. Інфарматарам паліцыі я ніколі не быў, клічку “Рысь” ніколі не меў.” Прысуд асаблівай нарады пры народным камісарыяце ўнутраных спраў СССР прысудзіў а. Іаана да 8 гадоў папраўча-працоўнага лагера. Доўгая дарога вяла з Беларусі ў Рэспубліку Комі, Ухта-Іжэмскі ППЛ.
Крыху больш за год доўжылася лагернае выпрабаванне о. Іаана. Адным з апошніх дакументаў следчай справы з’яўляецца пасведчанне ад 27 жніўня 1941 года, у якім гаворыцца аб яго амністыі “як польскага грамадзяніна”, а таксама аб тым, што абраным месцам жыхарства быў Казахстан, Заходнеказахстанская вобласць, с. Каменка.
Можа гэта і выпадковае месца жыхарства. Але ёсць падставы меркаваць, што сюды маглі быць высланы жонка і дзве дачкі айца дыякана. Для савецкай рэпрэсіўнай сістэмы такая практыка – высылаць сем’і “ворагаў народа”- была звычайнай.
І хоць гэта толькі меркаваенне, але ж яно дапамагае адказаць на пытанне, як потым сустрэлася ўся сям’я Сабалеўскіх, бо за мяжой яны апыніліся ўжо ўсе разам. Што датычыцца сына Ўладзіміра, то ён выехаў яшчэ з польскімі ўладамі, бо, будучы служачым КАПа, ён не мог нават спадзявацца на памілаванне ад савецкай улады.
Вядома, што пасля вайны некаторы час айцец Іаан жыў у Англіі, а там ён мог апынуцца толькі праз “армію Андэрса” - умоўнай назвы фарміраванняў Узброеных Сіл Польскай Рэспублікі, створаных у 1941 годзе на тэрыторыі СССР па пагадненні паміж савецкім урадам і польскім урадам у выгнанні, з польскіх грамадзян, якія знаходзіліся на тэрыторыі СССР (у тым ліку бежанцаў, ваеннапалонных салдат і афіцэраў польскай арміі і амніставаных зняволеных, а таксама жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіныняпольскага паходжання). Вядома, што ён служыў святаром у Польскай Арміі, якая ваявала ў Іране.
Пра далейшы лёс айца Іаана стала вядома значна пазней.
Звесткі дайшлі з далекай Амерыкі. Лунінчане, апынуўшыся пасля вайны ў ЗША, пісалі на радзіму, што а. Іаан жыў у Нью-Йорку, быў пасвечаны ў святара і служыў на адным з прыходаў гэтага горада. Памёр у верасні 1966 года. Такія вось скупыя радочкі.
Дзякуй Богу, зусім нядаўна з Амерыкі дайшлі яшчэ некаторыя звесткі пра бацюшку і ягоную сям’ю. Аб’ядналася сям’я яшчэ ў Англіі, а потым усе разам пераехалі ў ЗША. Менавіта да юрысдыкцыі РПЦЗ належыў а. Іаан Сабалеўскі. Аляксандр Гурэвіч, кіраўнік праекта “Рэлігійная дзейнасць Рускага Замежжа”, даў некалькі спасылак, дзе гаворыцца пра дзейнасць святара Іаана Сабалеўскага ў ЗША. На старонцы сайта храма Святога велікапакутніка Георгія ў штаце Агайа (г. Цынцынаці) ёсць некалькі радочкаў, у якіх сказана, што а. Іаан быў заснавальнікам гэтай царквы ў сярэдзіне 40-х гадоў. Вельмі добры водгук на самаадданае служэнне а. Іаана і многіх другіх святараоў і дыяканаў рускага замежжа даў архіепіскап Нікан (Ркліцкі). Ён піша: “За гэтыя 25 год (час ад пачатку царкоўнай дзейнасці ў Амерыцы з 1946 года) мы дружна працавалі з нашым самаадданым духавенствам, якое, зберагаючы царкоўную праўду, выбрала шлях на нашынеўладкаваныя прыходы, чым на сумніўныя юрысдыкцыі. Многія з гэтых святароў служаць і дагэтуль, некаторыя з іх памерлі, дажыўшы да дзевяноста і нават ста гадоў, а некаторыя адышлі да Госпада ў росквіце сваіх сіл, падарваных рэвалюцыйнымі ўмовамі жыцця. Яны з’явіліся рэўнаснымі і самаадданымі служыцелямі Божымі і хай узнагародзіць іх Гасподзь за ўсю іх працу і скрухі, якія яны перанеслі і пераносяць ва ўмовах бежанскага жыцця на чужыне.” Сярод даволі вялікага спісу гэтых святароў ёсць і прозвішча протаіерэя Іаана Сабалеўскага.
Праз некаторы час прыйшло яшчэ адно пісьмо з Амерыкі з фотаздымкамі магілы а. Іаана і кароткай нататкай з газеты пра смерць гэтага святара, у якой гаворыцца, што “падчас знаходжання ў Цынцынаці яго прападобнасцьспадар Сабалеўскі акармляў прыблізна 50 сем'яў у Цынцынаці, Даутоне і Калумбусе, прыязджаў у кожны горад па чарзе і праводзіў праваслаўныя службы. У адпаведнасці з выяўленым жаданнем яго пахавалі у Джорданвилле, Н.Й. Смерць яго прападобнасці спадара Сабалеўскага (75) наступіла ў нядзелю, калі ён ехаў на аўтобусе з Цынцынаці ў Калумбус праводзіць вячэрняе богаслужэнне, літургію і біблескія чытанні для членаў рускай праваслаўнай царквы.
Вядома, што ён быў сумленным і самаадданым да канца свайго жыцця. Яго жонка -матушка Вольга – перажыла свайго мужа на 30 год і памерла на сотым годзе свайго жыцця. Пахаваны яны на могілках у Джорданвілі.
Плануем, дасць Бог, і далей шукаць звесткі пра слаўнага сына Палесся, вернага Божага слугу і пастыра протаіерэя Іаана Сабалеўскага. Вечная яму памяць!
Протаіерэй Сергій Рабой, клірык Свята-Варварынскага сабора г. Пінска