NOVOSTY EPARHIY

Гэта вызначэнне адносім да Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая амаль два з паловай стагоддзі была ў палоне ўніяцтва. V Свята-Антоніеўскія чытанні ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры Лунінецкага храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) ушанавалі памяць Іосіфа (Сямашкі), мітрапаліта Літоўскага і Віленскага (1798-1868).

На адкрыцці сустрэчы настаяцель протаіерэй Сергій Крышталь адзначыў: дзейнасць мітрапаліта – гэта жывое сведчанне прыцягнення Ісціны, што захоўваецца ў Праваслаўі, а “высокапрэасвяшчэнны Іосіф у многім заклаў духоўны фундамент сучаснай беларускай нацыі і можа з поўным правам называцца адным з яе “бацькоў-заснавальнікаў”.

Слова “ўз’яднанне” часцей адносім да падзей 17 верасня 1939-га. Для многіх стала адкрыццём, што і за сто год да гэтага, 25 сакавіка 1839-га, спыніўся “працэс дэнацыяналізацыі беларусаў, якія праз унію пераходзілі ў польскае каталіцтва і станавіліся касцельнымі палякамі”. Уз’яднанне вызваліла наш народ ад прымусовага рэлігійнага ўплыву, “падштурхнула да духоўнага і этна-культурнага развіцця, дазволіла ў гістарычнай перспектыве пабудаваць суверэнную дзяржаву”. У дакладах, зробленых на падставе кнігі выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэя Аляксандра Раманчука, былі акрэслены кароткая характарыстыка гістарычнай эпохі, звесткі з біяграфіі Уладыкі, эпізоды галоўнай справы яго жыцця. На чытаннях выступілі лунінецкія навучэнцы: 9-класніца гімназіі Аня Коваль і 10-класнік СШ №2 Ілья Цяльпук (групу падтрымкі прызёра абласной алімпіяды па гісторыі склалі педагогі Юлія Іванаўна Ільючык і Наталля Аляксееўна Ерамяевіч), а таксама настаўнікі: Вольга Паўлаўна Вярэніч з СШ №1 і Валянціна Мікалаеўна Баброўнік з сельгаскаледжа. Аздобілі сустрэчу вершы – іх чытала вядучая, ветэран-педагог Наталля Іванаўна Казанкова, і песні ў выкананні ветэрана-медыка Ірыны Арсеньеўны Прыгодзіч.

Удзельнікі чытанняў прыйшлі да высновы: гісторыя нашай краіны – гэта супрацьстаянне пастаяннаму націску Захаду, што працягвае спакушаць германа-рымскай каталіцка-пратэстанцкай цывілізацыйнай мадэллю. Але нябесныя ахоўнікі Белай і Ўсяя Русі, пачынаючы ад прападобнай Еўфрасініі Полацкай, умацоўваюць наш народ у адданасці праваслаўнай веры продкаў. У сонме духоўных герояў дзяржавы з удзячнасцю называем мітрапаліта Іосіфа (Сямашку), юбілей якога сёлета на працягу года будзе ўслаўляцца ў нашых храмах.

АДРОДЖАНАЯ ЎЗ’ЯДНАННЕМ АДРОДЖАНАЯ ЎЗ’ЯДНАННЕМ АДРОДЖАНАЯ ЎЗ’ЯДНАННЕМ АДРОДЖАНАЯ ЎЗ’ЯДНАННЕМ