NOVOSTY EPARHIY

Раённыя V Свята-Кірыла-Тураўскія педагагічныя чытанні адбыліся на базе СШ №1 г. Мікашэвічы. Школа над возерам гасцінна сустрэла ўдзельнікаў – іх вітала дырэктар Людміла Валянцінаўна Насеня.

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мікашэвіцкія бібліятэкары падрыхтавалі выставу праваслаўнай літаратуры, а гаспадары правялі экскурсію па музею Буквара.

Прадстаўнікі духавенства, у тым ліку – клірык храма Ражства Іаана Прадцечы г. Мікашэвічы іерэй Аляксандр Масяйчук, і амаль 150 неабыякавых настаўнікаў абмяркоўвалі пытанні духоўна-маральнага выхавання моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы. Тон сустрэчы шчырым выступленнем задала метадыст вучэбна-мэтадычнага кабінета Марына Грушэўская. Яна расказала прытчу, як розныя людзі глядзелі на паперу з кляксай, заўважылі толькі пляму і ніхто не ўбачыў белы аркуш. На думку Марыны Міхайлаўны, менавіта свяшчэнства дапамагае педагогам – “сейбітам разумнага, добрага, вечнага” – выхоўваць у навучэнцаў успрыняцце свету ў чысціні і святле.

Памочнік благачыннага па рэлігійнай адукацыі, настаяцель лунінецкага храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь нагадаў аб сёлетнім 100-годдзі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вельмі супярэчлівая падзея ў гісторыі краіны, яна адзначана праследаваннем хрысціянства, крыжовым шляхам тысяч свяшчэннамучанікаў.

На пленарным пасяджэнні канкрэтнымі фактамі характарызавалі цяжкае становішча царквы на працягу амаль 70 год настаўніцы гісторыі мікашэвіцкіх СШ №1 – Ева Георгіеўна Галік і гімназіі імя У.І. Нядзведскага – Наталля Іванаўна Баброўнік, кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Пінскай епархіі, клірык Свята-Варварынскага храма г. Пінска, кандыдат багаслоўскіх навук протаіерэй Сергій Рабой. Лейтматывам выступленняў было шчырае жаданне недапушчэння падобнага ў сучаснасці, гармоніі ў адносінах паміж дзяржавай і праваслаўем.

Аб прыкладах маральнай падтрымкі шматпакутнага старэйшага пакалення і людзей з асаблівасцямі развіцця паведаміў Анатоль Кустрэй – загадчык Мікашэвіцкага аддзялення ГУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, што на працягу трох год дзейнічае ў маладым горадзе. Анатоль Мікалаевіч выказаў падзяку настаўнікам, шэраг якіх сталі яго паплечнікамі па новай справе.

Работа ўдзельнікаў чытанняў працягнулася ў сэкцыях, якімі кіравалі М.М. Грушэўская, намеснікі дырэктараў – СШ №2 г. Лунінца Наталля Вітальеўна Бойка і Дзятлавіцкай СШ – Ірына Міхайлаўна Молчан, прадстаўнікі гімназіі г. Лунінца – настаўніца Ірына Аляксандраўна Грушэўская і бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук. Гэта былі сапраўды духоўныя гутаркі – на разнастайныя пытанні педагогаў адказалі настаяцель храма Ражства Багародзіцы протаіерэй Валерый Скрабец, кандыдаты багаслоўскіх навук – памочнік благачыннага па місіянерскай рабоце, настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі протаіэрэй Сергій Чыж і кіраўнік прэс-службы Пінскай епархіі, настаяцель Свята-Параскевінскага храма в. Альшаны, іерэй Іаан Гарбуноў. Дарэчы, госць са Столінскага благачынія, якое праз Прыпяць мяжуе з маладым горадам, быў удзельнікам 11-ці з 12-ці чытанняў, што арганізоўваліся ў раёне (7 – у Лунінцы, 5 – у Мікашэвічах). Мясцовы падарунак бацюшку падрыхтавалі настаўнікі Багданаўскай СШ і запрасілі свяшчэнніка ў зручны час зазірнуць у аддаленую школу.

Упершыню наведала Мікашэвічы сястра Алена (Якаўчук) са Свята-Варварынскага манастыра г. Пінска, якая курыруе бібліятэкі епархіі. Матушка выказала захапленне адкрытасцю душ педагогаў нашага краю, а яе просьба была высокай ацэнкай сустрэчы: –Запрашайце і на іншыя чытанні – з радасцю прыеду…

Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло Дапамагчы бачыць святло