NOVOSTY EPARHIY

У Лунінцы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню пажарнай службы. Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраўся на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка.

З гаражоў выгналі спецтранспарт, перад якім роўнай шэрэнгай выстраіліся тыя, хто на справе даказаў, што дэвіз “Прафесіяналізм, адвага і гонар” – далёка не пустыя словы. Цёплыя віншаванні і пажаданні ў адрас выратавальнікаў прагучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Чарненкі, начальніка РАНС Сяргея Калеснічэнкі, ветэранаў службы.

Якое ж свята без падарункаў! Лепшыя супрацоўнікі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і райсавета; нагрудным знакам МНС “Выдатнік”. Уручаны і медалі “За бездакорную службу”. Памятнымі нагруднымі знакамі МНС заахвочаны: “165 год пажарнай службе” – група выратавальнікаў; “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” – ветэраны калектыву.

Да віншаванняў далучыўся настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г. Лунінца протаіерэй Сергій Крышталь. Ён уручыў кіраўніку выратавальнага ведамства ікону Казанскай Божай Маці, а затым пад малітву благаславіў прысутных святой вадой.

Пад абярэгам малітвы Пад абярэгам малітвы Пад абярэгам малітвы