NOVOSTY EPARHIY

30 мая ў духоўна-асветніцкім цэнтры “Вытокі” адбылася сустрэча з праваслаўным публіцыстам, гісторыкам, этнографам з Польшчы Дарафеям Фіонікам. Дарафей Фіонік яшчэ і фалькларыст, старшыня аб’яднання “Музей малой Отчизны” у Студзіводах (прадмесце горада Бельск-Падлякі Падляшскага ваяводства).

З’яўляецца аўтарам такіх выданняў як «Беженство. Дорога и возвращения. 1915‒1922», “Айцец Канстанцін Байко: багаслоў, настаўнік, лекар», “Яраслаў Васільевіч Костыцевіч” і інш. Дарафей Фіонік цікава і пазнавальна прадставіў свае выданні, а таксама расказаў пра іншыя кнігі, часопісы і дыскі, якія прывёз з сабою. Свой аповед Дарафей суправаджаў невялікімі відэаматэрыяламі і прэзентацыямі.

Вельмі прыемна, што на сустрэчы прысутнічаў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, якому Дарафей Фіонік падараваў падборку літаратуры. Таксама аўтар падараваў цудоўныя выданні і цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы і сабрала тых, хто цікавіцца гісторыяй, праваслаўным краязнаўствам, этнаграфіяй, фальклорам.

Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам Сустрэча з Дарафеям Фіонікам