NOVOSTY EPARHIY

Гэта падкрэсліў VI велікодны фестываль “Ликование”, у якім, з блаславення Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана, Уваскрэсенне Хрыстова славілі прадстаўнікі розных пакаленняў. Традыцыйная сустрэча ў ГДК сабрала 144 юных і 89 дарослых удзельнікаў, якія прадставілі 7 мясцовых прыходаў.

На канцэрце артыстаў падтрымлівалі 9 свяшчэннікаў, два іпадыяканы і дыякан, шматлікія гледачы. Узорны аркестр народных інструментаў ДШМ (кіраўнік Мікалай Корчык) своеасаблівым гімнам горада “Лунінецкі вальс” (салістка Марына Караваева) настроіў на праграму, прысвечаную малой радзіме. Захапіў і другі дэбютант фестывалю – народны хор “Палессе” політэхнічнага коледжу (кіраўнік Наталля Якавец). Праз усмешкі і слёзы, апладысменты і воклічы “Брава!” выступалі знаёмыя калектывы, якіх паспела палюбіць публіка. Пранікнёна спявалі калектывы са Свята-Троіцкага храма в. Велута і Свята-Нікольскай капліцы в. Люшча, храма Новамучанікаў і Спаведнікаў Беларускіх в. Красная Воля. Усеагульнае захапленне выклікалі юныя спевакі храма Ражства Багародзіцы в. Лахва. Прадстаўніца гэтага ж прыходу – загадчыца Азярніцкага СК Наталля Бярозка – была вядучай фестывалю. Хоры і дзяцей, і дарослых прадставілі Язвінскі Спаса-Прэабражэнскі храм, Мікашэвіцкі храм Ражства Іаана Прадцечы, Свята-Крыжаўзвіжанскі храм. Велікодныя песнапенні выканалі харысты духоўных ансамбляў “Логас” (гэты ж прыход), “Любімічы” і “Мірніца” (храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”). Велікодныя вершы чыталі вучні 3 “В” класа СШ №1 г. Лунінца (настаўніца Ірына Арашкевіч). Заўсёдную зладжанасць паказаў ансамбль “Планета дзяцей” СШ №2 г. Лунінца, а 11-класніцы Паліна Качаноўская, Дар’я Кіпень, Марыя Пятрэнка, Вікторыя Савіч уразілі паэтычным разважаннем аб спадзяваннях на веру і любоў. Авацыі выклікаў кожны нумар клуба спартыўнага бальнага танца “Мірыданс”. 

У вершах і выступленнях рэфрэнам гучала: “Хрыстос Уваскрэс!”, а зала “едиными усты и единым сердцем” адказвала: “Сапраўды Уваскрэс!”. Землякі шчыра віталі памочніка благачыннага па рабоце з моладдзю іерэя Георгія Філіновіча, які ў гэты дзень быў удастоены духоўнай узнагароды – наперснага крыжа.

Дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Дударга, адзначыўшы сямейную атмасферу велікоднага фестывалю, выказала падзяку ўдзельнікам канцэрту. Уладыка Сцяфан уручыў дыпломы, а потым з радасцю дарыў працяглую “фотасесію” дарослым і дзецям, жадаючым сфатаграфавацца з архіерэем.

001  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”  VI велікодны фестываль “Ликование”