NOVOSTY EPARHIY

Гэта біблейская ісціна стала эпіграфам да працы протадыякага Андрэя Гарбунова “Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы”. Назва кнігі, якая выдадзена ў Баранавіцкай друкарні ААТ “Чырвоная зорка” зімой 2018 года, адлюстроўвае толькі частку зместу. У сапраўднасці яна прадстаўляе панараму ўтварэння і жыццядзейнасці параўнаўча маладога горада.

Пачатак яму дала станцыя, прынятая ў эскплуатацыю ў лістападзе 1871-га. Зразумелая цікавасць да кнігі не толькі жыхароў Баранавічаў, але і лунінчан – з буйнейшым чыгуначным вузлом Брэстчыны нас звязваюць “сталёвыя магістралі”. Наогул, кола чытачоў можа быць неабмежаваным!

Хіба не цікава даведацца пра Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, якая размяшчалася ў Баранавічах са жніўня 1914-га па жнівень 1915-га? Сёлета ж адзначаем 100-годзе заканчэння Першай сусветнай вайны… Хіба хтосьці застанецца абыякавым да старонак і здымкаў, занатаваўшых шматразовае знаходжанне ў Баранавічах імператара Мікалая ІІ? Сёлета ж адзначаем 100-годдзе святога страстацерпца і царскай сям’і… Хіба не з’яўляецца ўрокам сусветнай гісторыі знішчэнне Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве, што на працягу 6-ці год узводзілі лепшыя будаўнікі Расіі і 12-ці – упрыгожвалі лепшыя мастакі Расіі? Асвячаны ў 1912-ым, ён дзейнічаў нямногім больш за тры гады. Атрымаўшая незалежнасць у 1918-ым Польша адразу стала разбураць праваслаўныя храмы, і 15 тысяч кантралюемых выбухаў да лета 1926-га года зраўнялі сабор з зямлёй. Так важна засцерагчы грамадства аб падобнага варварства (дарэчы, сумны фінал велічнага сабора прадказаў праведны Іаан Кранштадтскі, 110-годдзе канчыны якога адзначаем сёлета)! Ці не да захавання святынь малой і вялікай радзімы заклікае цяперашні год?! Наогул гэта лічыцца нормай цывілізаванага грамадства, заснаванага на хрысціянскіх каштоўнасцях...

Удалося зберагчы частку мазаік, створаных славутымі мастакамі. Цяпер гэтыя шэдэўры ўпрыгожваюць Свята-Пакроўскі сабор у Баранавічах, які быў асвячаны ў 1931 годзе.

Менавіта тут з 2004-га служыць протадыякан Андрэй Гарбуноў. Ён нарадзіўся ў Паставах, вучыўся ў Польшчы, куды перавялі бацьку-ваеннаслужачага, закончыў Пінскі мясамалочны тэхнікум, Мінскія духоўныя семінарыю і акадэмію. Кандыдат багаслоўя не толькі сабраў багаты архіўны матэрыял пра гісторыю Баранавічаў (у гэтым горадзе нарадзіліся двое з яго чатырох сыноў, якіх гадуе з жонкай Святланай – іканапісцай і рэгентам царкоўнага хору). Свяшчэннаслужыцель занатаваў і сучасныя прыходы, утвораныя на рубяжы тысячагоддзяў.

Аўтар зрабіў выдатны падарунак усім людзям, якія цікавяцца мінулым роднага краю і спрыяюць яго цяперашняму развіццю, даў прыклад дзейснай любові да роднай зямлі. Гэта адзначалі ўдзельнікі сустрэч з протадыяканам Андрэем Гарбуновым у Мінску – прэзентацыі новай кнігі аўтар правёў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (27 лютага) і на рэспубліканскім семінары “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”, што адбыўся на базе прыходу храма іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых радасць” (28-га).

На здымку: пры наведванні штаб-кватэры Цэнтральнага Савета Добраахвотнага Таварыства Садзейнічання Арміі, Авіяцыі і Флоту протадыякан Андрэй Гарбуноў ўручыў кнігу старшыні ДТСААФ, генерал-маёру Івану Васільевічу Дырману.

“Напиши сие для памяти в книгу…” “Напиши сие для памяти в книгу…” “Напиши сие для памяти в книгу…” 004 “Напиши сие для памяти в книгу…” “Напиши сие для памяти в книгу…” “Напиши сие для памяти в книгу…” “Напиши сие для памяти в книгу…”