• 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 07
  • 08
  • 09
  • 010
  • 011
  • 012
  • 013
  • 014
  • 015
  • 016
  • 017
  • 018
  • 019
  • 020

Па благаславенню высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 4 верасня ў г. Івянец распачнецца штогадовы міжнародны пленер “Святасць зямлі Беларускай”. Адным з мерапрыемстваў пленера, у гэтым годзе прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), стане конкурс дзіцячых малюнкаў “Святасць зямлі Беларускай”.

Арганізатарамі конкурсу, па благаславенню высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з’яўляюцца ўсе епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, задача якіх праінфармаваць і заклікаць да актыўнага ўдзелу ў конкурсе нядзельныя і агульнаадукацыйныя школы, а таксама сабраць работы і адправіць іх (фотакопіі) на адрас электроннай пошты прафесійнага журы конкурсу.

Удзельнікамі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Святасць зямлі Беларускай” стануць школьнікі, навучэнцы нядзельных школ з усёй Беларусі ва ўзросце 7-18 гадоў.

Тэматыка конкурсных работ – гісторыя і сучаснасць Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Вітаюцца пейзажныя выявы храмаў, мясцовых памятных месцаў, малюнкі ўбранства цэркваў, замалёўкі з царкоўнага жыцця.

Работы ўдзельнікаў прымаюцца на разгляд прафесійнага журы па электроннай пошце (фотакопіі) з 1 па 15 верасня на адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з указаннем кантактных даных (імя, прозвішча, дата нараджэння, адрас, нумар тэлефона).

Пераможцы будуць вызначаны журы, у склад якога ўваходзяць дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, іканапісец Павел Жараў, а таксама протаіерэй Віктар Перагудаў – адзін з заснавальнікаў праекта.

Удзельнікі конкурсу атрымаюць дыпломы, а лепшыя работы юных мастакоў (арыгіналы) будуць прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі на вернісажы поруч з палотнамі прафесійных мастакоў – удзельнікаў міжнароднага пленера “Святасць зямлі Беларускай” і работамі з фотавыстаўкі, прысвечанай Мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву).