Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан прыняў удзел у рэспубліканскіх урачыстасцях у гонар нацыянальнага класіка. “Няхай жа будзе шчаслівай ваша дарога!”  У 31-ы раз напярэдадні дня нараджэння Народнага Песняра ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі ў Мінску сабраліся навукоўцы, супрацоўнікі даследчых інстытутаў, бібліятэк і музеяў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прафесійных саюзаў, шэрагу замежных пасольстваў.

Доўга можна пералічваць званні і пасады ўдзельнікаў, іх працы ў развіццё коласазнаўства. Сярод грунтоўных дакладаў тым больш яскравым было выступленне Уладыкі Сцяфана. Архіерэй расказаў аб першай настаўніцы; у дзяцінстве завучаным на памяць вершы Якуба Коласа, што гатовы прачытаць і цяпер; аб сваім “місіянерстве роднай мовы”, што нясе па жыцці.

Простыя і шчырыя словы знайшлі жывы водгук у прысутных. Гэта адзначалі ганаровыя госці ХХХІ Міжнароднай канферэнцыі “Каласавіны” – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец; пісьменнік, перакладчык, член праўлення Ленінградскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Расіі Сяргей Юр’евіч Порахаў (Санкт-Пецярбург); вучоны сакратар Літаратурна-мемарыяльнага музея Анастасіі і Марыны Цвятаевых (Аляксандраў, Падмаскоўе) Вікторыя Лявонцьеўна Калеснік; намеснік дырэктара Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя Аляксандра Твардоўскага Алена Уладзіміраўна Горбуль; дырэктар Літаратурнага музея А.С. Пушкіна Надзея Фадзееўна Петраўскене (Вільнюс) і іншыя.

Такім жа простым і шчырым быў падарунак з палескай зямлі, што па традыцыі падрыхтавала дэлегацыя Лунінецкага раёна. Каравай з каласкамі па просьбе настаяцеля Бастынскага Свята-Параскевінскага храма протаіерэя Іаана Пятрэнкі выпекла мясцовая майстрыха Любоў Аляксандраўна Лышчык. Дырэктару Дома Коласа Зінаідзе Мікалаеўне Камароўскай бастынскі пачастунак уручыў Міколка Пятрэнка, другакласнік СШ №2 г. Лунінца. Светлагаловы хлопчык сімвалічна ўвасабляў масток, злучыўшы пакаленні прыхільнікаў таленту Якуба Коласа.

“Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”

Такую назву меў канцэрт, які 3 лістапада адбыўся ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Эфект прысутнасці Народнага Песняра стварала аб’ёмнае афармленне сцэны, аздобленай палатном жытнёвай нівы. Якуб Колас сядзеў на крэсле і, з хітрай усмешкай, быццам назіраў за гасцямі.

Міністр культуры Юрый Бондар зачытаў юбілейнае віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пранікнёнасць і жартоўнасць спалучыў у сваёй прамове паэт Мікола Маляўка – земляк Якуба Коласа. Шчырыя апладысменты суправаджалі выступленне малодшага сына Народнага Песняра – 92-гадовы Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч чытаў вершы бацькі і дзяліўся ўспамінамі аб ім. Асаблівае ўражанне пакінулі словы першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах – гэта было яскравае сведчанне таго, што сучасная літаратура багатая на творчых нашчадкаў нацыянальнага класіка.

Цудоўныя спевакі і музыканты рознымі відамі мастацтва ўшаноўвалі юбіляра. Артысты ўвасаблялі на сцэне ўспаміны з дзённікаў Якуба Коласа. Гучаў і тэкст яго ліста, накіраванага былым вучням у Пінкавічы.

З цікавасцю слухалі праграму архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, іераманах Агафангел (Аца Будзішын) з Сербіі, кіраўнікі аддзелаў Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў і іерэй Сергій Плотніцкі. Прадстаўнікі грамадскасці адзначалі, што ўпершыню ў Коласаўскіх урачыстасцях прымала ўдзел дэлегацыя духавенства (дарэчы, пазней гасцінна прынятая сям’ёй Народнага Песняра).

Літаратурнае свята “Каласавіны ў Багданаўцы”, што ў вёсцы праводзяць 30 верасня, гарманічна спалучае конкурс юных чытальнікаў вершаў Якуба Коласа ў школе і выступленне пераможцаў у мясцовым храме. На рэспубліканскія ўрачыстасці ў сталіцу ўпершыню была запрошана дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык, якая захаплялася сустрэчай з прадстаўнікамі навуковай і творчай эліты краіны.

“То – водгулле душы паэта…”

На трэці дзень рэспубліканскіх мерапрыемстваў адбылося знаёмства гасцей з малой радзімай Народнага Песняра – у філіяле сталічнага музея. Шляхамі Коласа па “Мікалаешчыне” Стаўбцоўскага раёна прайшлі ўдзельнікі свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.

Своеасаблівае “паломніцтва” па Коласавых мясцінах Уладыка Сцяфан ажыццявіў у пачатку залатой восені. 4 лістапада архіерэй служыў Боскую Літургію ў Пінскім храме Уваскрэсення Славушчага. Натуральным блаславеннем пачыналіся і завяршаліся юбілейныя ўрачыстасці ў гонар Якуба Коласа, на памяць удзельнікам пакінуўшы засушаны дубовы лісток з партрэтам Народнага Песняра і яго запавет: “Я прыйшоў у жыццё… дзеля вас”.

унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, яе бацька – малодшы сын Народнага Песняра, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, іераманах Агафангел (Аца Будзішын) з Сербіі каля партрэта Якуба Коласа – сям’я настаяцеля Бастынскага Свята-Параскевінскага храма: протаіерэй Іаан Пятрэнка, матушка Алена Сяргееўна, дачка Марыя і сын Мікалай удзельнікі ХХХІ Міжнароднай канферэнцыі “Каласавіны” ў гасцінай Народнага Песняра архіерэй і вядучыя “Каласавін” – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец і дырэктар Дома Коласа Зінаіда Мікалаеўна Камароўская на памяць аб урачыстасцях – іераманах Агафангел (Аца Будзішын) з Сербіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан Мікалай Пятрэнка і дырэктар Дома Коласа Зінаіда Мікалаеўна Камароўская У Беларускай дзяржаўнай філармоніі – архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан з пляменніцай і яе сынам; унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч са сваёй унучкай Ліліяй; Антаніна Міхайлаўна Гарон, якая больш як 30 год працавала галоўным захавальнікам фондаў музея Якуба Коласа; кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі; іераманах Агафангел (Аца Будзішын) з Сербіі; дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык На сцэне – эфект прысутнасці Якуба Коласа У першым радзе Малой залы імя Рыгора Шырмы – прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан з пляменніцай і яе сынам; дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык Вядучая святочнага канцэрта “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…” актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Юлія Шпілеўскя; выступае малодшы сын Народнага Песняра, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч У двары дома Якуба Коласа – прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў; кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі; нявестка Якуба Коласа Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч; дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык У доме старэйшага сына Якуба Коласа – дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык; прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў; унучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч; кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі (на сцяне партрэт нявесткі Якуба Коласа Аляўціны Цімафееўны Міцкевіч – твор мастачкі Нінель Шчаснай) Да гасцей далучыўся беларускі пісьменнік, паэт Міхась Уладзіміравіч Скобла