Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Радкі адной з песень, вынесеныя ў загаловак, увасабляюць ідэю Вялікадня. Як Уваскрэсенню Хрыстову папярэднічала ахвяра – Бог на крыжы аддаў жыццё дзеля людзей, так і праграма пачалася з ушанавання памяці.

Нагадалі пра свяшчэннамучаніка Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага, які 520 год таму паказаў прыклад ахвярнасці ў імя адданасці Праваслаўю; навамучанікаў стагоддзя, чый крыжовы шлях пачаўся пасля падзей кастрычніка 1917-га. Старонкі гісторыі праілюстравалі вучні лунінецкіх СШ №№1, 2, 4 (эпоху сярэднявечча стварыў паказ касцюмаў мастачкі Галіны Трысцень).

Удзельнікі фестывалю – амаль 150 дарослых і больш як 150 дзяцей – музыкай, вершамі, спевамі, танцамі адлюстроўвалі “Лікаванне” Вялікадня. Канцэрт адкрыў народны аркестр народных інструментаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Наталля Юрцэвіч). Гасцей віталі другакласнікі СШ №1 і ансамбль “Планета дзяцей” СШ №2. Гледачы знаёміліся з дэбютантамі: хоры прадставілі асвячаныя ў 2015-ым Свята-Нікольскую капліцу в. Люшча і Свята-Троіцкі храм в. Велута (рэгенты Святлана Соц і Таццяна Хадатчук). Яны далучыліся і да самага масавага калектыву – спевакоў Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь (Мікалай Кезь), выступіўшы зводным хорам прыхода. Духоўныя спевы, народныя песні і папулярныя мелодыі гучалі ў выкананні хораў Свята-Нікольскага храма в. Кажан-Гарадок (рэгент Ірына Веляскевіч), лунінецкіх ансамбляў “Логас” (Свята-Крыжаўзвіжанскі храм, Вольга Белавус), “Любімічы” і “Мірніца” (храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, Алена Кавалевіч і Таццяна Круглік), дуэта Ліліі Кішкевіч і Кацярыны Краўчанка (храм Новамучанікаў і Спаведнікаў Беларускіх в. Красная Воля). Раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў прадставіла Анастасія Пратасавіцкая ўласнай песняй. Па два калектывы – дарослы і дзіцячы – удзельнічалі ад храма Нараджэння Іаана Прадцечы г. Мікашэвічы (Ніна Масяйчук і Яўгенія Ткачук), Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі (рэгент абодвух хораў – Алена Чыж). Тэатралізаваную кампазіцыю падрыхтаваў дзіцячы ансамбль храма Нараджэння Багародзіцы в. Лахва (Валянціна Скрабец).

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і кранальна гучалі песні “Багамоліца” ў выкананні Таццяны Лусевіч (салістка прадставіла Свята-Пакроўскі храм в. Мокрава) і заклікалі: “Пазваніце, дзеці, мамам” – у выкананні юных спевакоў храма мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі в. Багданаўка (рэгент Вольга Вабішчэвіч). Выступленні выклікалі шчымлівыя слёзы, як і кампазіцыя чэмпіёнаў Беларусі па спартыўных танцах малодшакласнікаў Марыі Кацуба і Івана Рафаловіча на мелодыю “Памолімся за бацькоў”.

Фестываль сабраў сузор’е мастацтваў – спевы хораў суправаджаліся відэапаказамі жыцця храмаў (аператар Юрый Уладзіміраў), прыцягвалі ўвагу вернісаж работ выхаванцаў мастацкага аддзялення ДШМ (загадчыца Валянціна Трухановіч), выстава кніжных рарытэтаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (дырэктар Алена Кішкевіч), выступленне ўзорнага танцавальнага ансамбля “Мірыданс” раённага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Святлана Галка). Харэаграфічную кампазіцыю “Салдацкія перазвоны” Уладыка Сцяфан назваў кульмінацыяй праграмы (Дню Перамогі прысвяціла песню і Ганна Паўлюкевіч, якая прадставіла Свята-Барыса-Глебскі храм в. Лунін).

Дзякуючы ўдзелу гасцей, фестываль можна назваць не толькі рэгіянальным – цудоўнымі галасамі і канцэртным убраннем лунінчан уразіў хор Свята-Параскевінскага храма в. Альшаны Столінскага благачынія (настаяцель іерэй Іаан Гарбуноў). На міжнародны ўзровень “Лікаванне” выводзяць спевы іераманаха Агафангела (Ацы Будзішына) з Сербіі, які выклікаў авацыі гледачоў.

Завяршальным акордам Вялікадню (што на 40-ы дзень адзначаецца святам Увазнясення Хрыстова) гучалі спевы лаўрэата міжнароднага конкурсу “Новыя вяршыні” хора сярэдніх класаў дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Таццяна Круглік) і “Многая лета” ў выкананні зводнага калектыву храмаў горада.

Разам з Лунінецкім благачынным протаіерэем Васілем Дужаком і арганізатарам фестывалю іерэем Георгіем Філіновічам Уладыка Сцяфан уручыў дыпломы ўдзельнікам фестывалю. За аматараў творчасці радаваліся прадстаўнікі аддзела адукацыі, якія на добраахвотных пачатках шмат год спрыяюць праграме (гэта І.А. Грушэўская і І.П. Раманчук з гімназіі г. Лунінца, С.Ф. Карпінская з СШ №4). Зладжана дзейнічалі культработнікі. Узнагароды фестывалю яскрава сведчылі, што толькі ў згуртаванні намаганняў можна дасягнуць «Лікавання», адпавядаючага настрою Вялікадня. Уражаннямі падзяліліся некалькі гледачоў.

Начальнік отдела АП-10 Тамара Давыдава: “Фестываль праводзіўся 14 мая – у дзень святой Тамары. Пашчасціла і павітаць Уладыку Сцяфана, і атрымаць яго блаславенне. Шкадавала толькі аб тым, што зала ГДК не магла змясціць усіх гледачоў, – многім давялося амаль тры гадзіны стаяць ці сядзець на прыступках. Але агульнае пачуццё “Лікавання” прымушала забыць аб нязручнасцях...”.

Вядучы спецыяліст па кадрах “ДорОРС” Ніна Аксёнава: “Кранула, з якой адданасцю выступалі дарослыя і дзеці. Артыстам вядома: колькі эмоцый дорыш гледачам, столькі ўдзячнасці і атрымліваеш у адказ. Безумоўна, спевы а капэла – вышэй усялякіх пахвал. Не так часта чуем царкоўныя хоры, якім шчыра ўдзячны за стварэнне малітоўнага настрою”.

Галоўны заатэхнік ДП “Лунінскае” Ерамей Пяшко:

“Аматар спеваў, быў захоплены выступленнямі хораў і салістаў. 14 мая – гэта і дзень святога Іерэміі, майго нябеснага ахоўніка. Фестываль стаў мне лепшым падарункам на імяніны, а ўсім гледачам аднавіў прыўзнятасць велікодных дзён”.

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан блаславіў V велікодны фестываль “Лікаванне”, які адбыўся ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры.