Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан наведаў у Мінску Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Узяўшы пад духоўную апеку дом народнага песняра, Уладыка Сцяфан у калядныя дні завітаў з віншаваннямі і пачастункамі.

Галоўным падарункам архіерэя можна лічыць выступленне славутага ансамбля “Благавест”. У выкананні прыгожых мужчын гучалі калядныя песнапенні на розных мовах – беларускай, рускай, украінскай. У міжнародны вянок дадаліся сербскія спевы айца Агафангела (Будзішына).

Усеагульнае захапленне выклікаў і протадыякан Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў, які выконваў песні на вершы беларускіх паэтаў, сярод якіх – шэдэўр Якуба Коласа “Мой родны кут” на музыку Ігара Лучанка.

Сімвалічным быў цікавы расповяд аднаго з гасцей. У час наведвання Індыі турыстам прапанавалі абняць жалезны слуп. Па мясцоваму павер’ю, той, каму гэта ўдасца, будзе мець вялікае шчасце. Ніводны з замежнікаў не здолеў абхапіць таўшчэзнае збудаванне. У групе былі і двое беларусаў. Адзін глянуў на другога: “Табе трэба так шмат шчасця?”. У адказ пачуў: “Ды не, хаця б крыху”. І ўдваіх яны лёгка самкнулі рукі, абдымаючы слуп…

Згодныя з такімі думкамі, удзельнікі сустрэчы з радасцю падпявалі вядомыя словы, якія ўтрымліваюць біблейскі сэнс:

Когда ты счастлив сам,
Счастьем поделись с другим!

Госці зноў уразілі сталічных жыхароў тортам ад пінскай майстрыхі – быццам на пухнатай зялёнай галінцы зіхацелі ёлачныя цацкі і шакаладныя шышкі, прывабнасці якіх адпавядаў духмяны смак… Сям’я класіка – 90-гадовы сын Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з дачкой Марыяй, нявестка (жонка Данілы) Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч з дачкой Верай, супрацоўнікі і гледачы шчыра дзякавалі сябрам з Палесся. Дырэктар музея Зінаіда Мікалаеўна Камароўская адзначыла, што вітанне Уладыкі Сцяфана ўспрымае як благаславенне на юбілейны год, калі ўся Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.

Першым мерапрыемствам стала выстава творчых работ і мастацкіх вырабаў, на якую даслалі працы школьнікі ўсёй Беларусі. У дзвюх намінацыях – “І каб кожны пачуў твае слова” і “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…” – прынялі ўдзел і нашы юныя землякі. Радуемся калядным дням – і чакаем падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу!

Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем! Каляды: дзелімся шчасцем!