istoki

У трапары Сабору Беларускіх святых спяваецца: “Ушанаваў Гасподзь Беларускі край святымі, што добра дагадзілі Яму”. Сапраўды, вялікай міласцю Божай для беларускага народа з’яўляецца праслаўленне святых, якія падвізаліся на служэнне Госпаду на зямлі нашай.

Для кожнага з беларускіх святых устаноўлены дзень памяці. У трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы Праваслаўная царква ўшаноўвае памяць усіх беларускіх святых. На іконе “Сабор Беларускіх святых” ёсць святыя якія маюць самае прамое дачыненне да Піншчыны. Гэта прападобнамучанік Афанасій (Філіповіч), ігумен Брэсцкі і прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі. 15 мая 2011 года ў Свята-Петрапалаўскім саборы г. Мінска адбылося праслаўленне прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, які таксама з’яўляецца нашым земляком. Мы, пінчукі, павінны не толькі радавацца таму, што Палескі край мае сваіх святых, але і ведаць іх, памятаць, ушаноўваць і звяртацца да іх у сваіх малітвах.

У кожным куточку нашай Беларусі ёсць свае святыя, якія праславіліся сваім жыццём на “ніве Хрыстовай” у розныя часы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі.

Ёсць на Гомельшчыне вёсачка Карма, дзе знаходзіцца Свята-Іаанаўскі Кармянскі жаночы манастыр. У Свята-Пакроўскім храме манастыра знаходзііца рака з мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага (пратаіерэя Іаана Гашкевіча). Памяць праведнага Іаана, цудатворца Кармянскага, шануецца вернікамі многіх краін свету (31 мая і 9 верасня). Часцінкі мошчаў угодніка знаходзяцца ў Аўстраліі, Балгарыі, Канадзе, на Кіпры, у шматлікіх куточках Беларусі, Украіны і Расіі.

24 верасня ў духоўна-асветніцкім цэнтры “Вытокі” гарадской бібліятэкі адбылося пасяджэнне клуба “Благавест” – “Беларускія святыя: Іанн Кармянскі”, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння святога.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі і дыскамі пра беларускіх святых. Трэба адзначыць, што летам удзельнікі клуба наведалі Лаўрышаўскі манастыр, Свята-Елісавецінскі манастыр і магілу святой Валянціны Мінскай. З дапамогай дэманстрацыі фотаздымкаў на экране былі ўзгаданы гэтыя паездкі. Затым усе з цікавасцю паглядзелі відэафільм “Рядом с небесами”, прысвечаны прападобнаму Іаану Кармянскаму.

Пасля прагляду фільма адбылася цікавая і душэўная размова з айцом Сергіем Рабым па тэме пасяджэння.

Святыя зямлі беларускай Святыя зямлі беларускай Святыя зямлі беларускай Святыя зямлі беларускай